Тыдзень лесу

      No Comments on Тыдзень лесу

Штогод па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў Беларусі пройдзе рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу». У гэтым годзе яна пройдзе ў перыяд з 13 па 20 красавіка.

Падчас акцыі кожны жадаючы зможа ўнесці свой уклад у стварэнне лясных багаццяў Рэспублікі і даведацца як ствараюцца і захоўваюцца нашы лясы.

Усім жадаючым узяць удзел у акцыі неабходна звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне.