«Дрэвы саджаю – і гэтым ганаруся! Будзе зялёнай мая Беларусь! »

Пад такім дэвізам пройдзе ў гэтым годзе добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу». Далучыцца да унікальнай акцыі можа кожны. Для гэтага трэба звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва і выказаць сваё жаданне прыняць удзел у акцыі.
Упершыню ў рамках рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу» у 2019 г. прадугледжана правядзенне конкурсу сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Дадзены конкурс накіраваны на папулярызацыю беражлівага стаўлення да лесу, а таксама з’яўляецца адным з элементаў прафарыентацыйнай работы з моладдзю.
Ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі прапануецца далучыцца да добраахвотнай акцыі ўсёй школай альбо асобнымі класамі.
Па выніках мерапрыемства ДВЛГА прапануецца вызначыць самых актыўных удзельнікаў акцыі і адзначыць іх на абласным узроўні. У якасці магчымых прызоў конкурсу прапануюцца наступнае падарункі:

  • у намінацыі «Самы актыўны клас» – экскурсія па знакавых мясцінах вобласці (з наведваннем гадавальнікаў і іншых аб’ектаў), а таксама фірмовая прадукцыя Міністэрства лясной гаспадаркі;
  • у намінацыі «Самая актыўная школа” – інтэрактыўная дошка для навучання.