Тыдзень лесу 2019 пройдзе з 13 па 20 красавіка 2019 года

Рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу» пройдзе ў Беларусі з 13 па 20 красавіка. Яе арганізатарам традыцыйна выступіць Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Галоўная мэта мерапрыемства – папулярызацыя беражлівых адносін сярод насельніцтва да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны, узмацненне экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. У гэтым годзе мерапрыемства будзе прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу” ў гэтым годзе пройдзе ўжо ў 12-ы раз. Як паказвае статыстыка, штогод да мерапрыемства далучаецца ўсё большая колькасць беларусаў. Так, у 2018 годзе ў акцыі прынялі ўдзел больш за 83 тысяч чалавек. Усяго за 7 дзён рукамі неабыякавых беларусаў было высаджана больш за 25 млн дрэў.

У мерапрыемстве традыцыйна актыўны ўдзел бяруць прадстаўнікі бізнесу, грамадскіх арганізацый, спартыўных аб’яднанняў, школ і г.д. Акрамя таго, добраахвотную акцыю шырока падтрымліваюць кіраўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, кантралюючых органаў, дэпутацкі корпус.