Сусветны дзень аховы працы

У 2019 годзе адзначаецца стогадовы юбілей стварэння Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). У афіцыйна ўстаноўлены Сусветны дзень аховы працы – 28 красавіка, ва ўсім свеце праводзіцца інфармацыйна-тлумачальная кампанія якая закліканая прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем у галіне аховы працы і да росту колькасці траўмаў, захворванняў і смяротных выпадкаў, звязаных з працоўнай дзейнасцю.