Ўшанаванне пераможцаў акцыі «Тыдзень лесу»

Упершыню ў гэтым годзе ў рамках рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу» быў праведзены конкурс сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

      Установы агульнай сярэдняй адукацыі актыўна прымалі ўдзел у добраахвотнай акцыі як усёй школай, так і асобнымі класамі.

      Па выніках мерапрыемства Брэсцкае ДВЛГА вызначыла самых актыўных удзельнікаў акцыі на абласным узроўні.

      У намінацыі «Самая актыўная школа” пераможцамі сталі сярэдняя школа №3 г. Івацэвічы.

     17 мая пройдзе сустрэча і ўшаноўванне ўдзельнікаў акцыі ў школе г. Івацэвічы. Таксама ўдзельнікі азнаёмяцца з працай комплексу па вырошчванні пасадкавага матэрыялу з ЗКС ў лясгасе і наведаюць музей Т.Касцюшкі і замак Пуслоўскіх у г. Косава.