FSC – Forest Stewardship Council

Агульнапрызнана, што лясныя рэсурсы і звязаныя з імі зямлі павінны кіравацца так, каб задавальняць сацыяльныя, эканамічныя, экалагічныя, культурныя і духоўныя патрэбы цяперашніх і будучых пакаленняў. Акрамя таго, па меры ўсведамлення грамадствам пагрозы дэградацыі і разбурэння лясоў, спажыўцы захацелі мець гарантыю таго, што, купляючы прадукцыю ляснога комплексу, яны не шкодзяць і не знішчаюць лесу, а хутчэй наадварот, садзейнічаюць захаванню лясных рэсурсаў для будучыні. У адказ на гэтыя патрабаванні на рынку сталі з’яўляцца праграмы сертыфікацыі і самасертыфікацыі лясной прадукцыі.
Лясны апякунскі савет, ЛАС (Forest Stewardship Council, FSC), – гэта міжнародная арганізацыя, якая акрэдытуе сертыфікуючыя арганізацыі, гарантуючы такім чынам, што правядзенне сертыфікацыі будзе адпавядаць яе патрабаванням. Мэтай FSC з’яўляецца падтрымка экалагічна адказнага, сацыяльна выгаднага і эканамічна жыццяздольнага кіравання сусветнымі лясамі шляхам распрацоўкі агульнапрызнаных, заслугоўваючых даверу стандартаў дагляду за лесам.
У 2006 г ДЛГУ Івацэвіцкі лясгас атрымаў FSC-сертыфікат на сістэму лесакіравання і лесакарыстання, ланцуг паставак прадукцыі (групавая сертыфікацыя). Сертыфікацыя ажыццяўлена пры супрацоўніцтве з НЭПКам — партнёрам акрэдытаванай FSC праграмы Smart Wood. Наяўнасць сертыфіката «Smart Wood» пацвярджае тое, што лясныя землі лясгаса з’яўляюцца добра кіраванай крыніцай драўняных прадуктаў, практыка лесакіравання якіх прытрымліваецца строгіх прыродаахоўных і сацыяэканамічных стандартаў у адпаведнасці з прынцыпамі і крытэрыямі ЛПС. Дзейнасць лясгаса – гэта пастаяннае ўдасканаленне вядзення лясной гаспадаркі, садзейнічанне найбольш поўнаму і эфектыўнаму выкарыстанню прыродных рэсурсаў, павелічэнню біяразнастайнасці лясоў.
Пасля правядзення аўдыту лесакіравання у 2010 годзе дзеянне сертыфіката SW-FM/COC-001875 прыпынена з 25.11.2010.
26 снежня 2012 года дзеянне сертыфіката FSC адноўлена. Прыпынена 30.12.2013 г
У перыяд з 25.08.2014 па 27.08.2014 года ў ДЛГУ “Івацэвіцкі лясгас” будзе праводзіцца аўдыт сертыфікацыі FSC па праграме QUALIFOR.
Склад каманды:
Лідэр каманды – Уладзімір Кавалішын (аўдытар СЖС);
Члены каманды – Кшыштаў Выпій (аўдытар СЖС) і Аляксандр Козел (мясцовы эксперт).
Рашэннем кіраўніцтва SGS Qualifor, Брэсцкае ДВЛГА атрымала сертыфікат FSC лесакіравання і лесакарыстання аб нумары SGS-FM/COC-010392 для групы з пяці лясгасаў: Івацэвіцкага, Пружанскага, Целяханскага, Баранавіцкага і Лунінецкага.
Сертыфікат сапраўдны з 02 лютага 2015 года па 01 лютага 2020 года.