Гісторыя лясгаса

У 1939 годзе, у сувязі з уз’яднаннем Заходняй Беларусі, лясы перайшлі пад нагляд Дзяржаўнага ляснога фонду БССР і быў арганізаваны Косаўскі лясгас агульнай плошчай 54,2 тыс. га.

У склад лясгаса ўваходзіла 6 лясніцтваў: Гута-Міхалінскае, Барэцкае, Івацэвіцкае, Бронна-Горскае, Пескаўскае, Сігневіцкае і цэх шырокага спажывання.

З 1941 года па 1944 гады дзейнасць лясгасаў была спынена ў сувязі з акупацыяй тэрыторыі.

У адпаведнасці з загадам Брэсцкага абласнога ўпраўлення лесааховы і лесанасаджэнняў № 5 ад 24 жніўня 1944 года арганізаваны 26 жніўня 1944 года Косаўскі лясгас, размешчаны на тэрыторыі Івацэвіцкага і Бярозаўскіх раёнаў.
Да складу лясгаса далучылася Бярозаўскае лясніцтва, плошча лясгаса склала 69,3 тыс. га.
29 студзеня 1951 года Косаўскі лясгас перайменаваны ў Івацэвіцкі лясгас з месцазнаходжаннем у в. Бараны. Са складу лясніцтваў у 1960 годзе ўтварыліся Жытлінскае, Рэчыцкае лясніцтва, ад Целяханскага лясгаса перададзена Козіцкае лясніцтва. У 1971 годзе арганізавана Арлянскае лясніцтва, 1995 годзе – Даманаўскае лясніцтва, у 2000 годзе – Спораўскае і Кабакоўскае лясніцтва.

Характарыстыка лясгаса

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Івацэвіцкі лясгас” Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання размешчана ў цэнтральнай частцы Брэсцкай вобласці на тэрыторыі Івацэвіцкага (57,9 %) і Бярозаўскага (42,1 %) адміністрацыйных раёнаў. Працягласць лясгаса з поўначы на поўдзень-55 км, з захаду на ўсход-67 км.
Згодна з лесараслінным раянаваннем тэрыторыі Рэспублікі Беларусь лясы лясгасу адносяцца да падзоны шырокалісцева-хваёвых лясоў (грабавых дуброў). Прыродна-кліматычныя ўмовы спрыяльныя для росту асноўных лесаўтваральных парод: хвоі, елкі, бярозы, асіны, вольхі чорнай. Рэльеф раёна размяшчэння лясгаса хвалісты, сустракаюцца забалочаныя і нізінныя балоты. Тэрыторыя лясгаса характарызуецца развітай сістэмай рэк, ручаёў, азёр і каналаў. Забароненыя палосы па берагах рэк, азёр і іншых водных аб’ектаў займаюць 14,0 тыс. га.
Раён характарызуецца развітой сеткай шляхоў транспарту агульнага карыстання. З паўночна-усходу на паўднёва-захад па тэрыторыі лясгаса праходзяць чыгуначная і дзве аўтамабільных магістралі. Лясгас мае дзве чыгуначныя пагрузныя пляцоўкі драўніны. У 2013 годзе лясгасам уведзена ў эксплуатацыю дарога №8 працягласцю 15,2 км.

Структура лясгаса

Агульная плошча лясгаса на 01.01.2020 года складае 104 247 га, у тым ліку пакрытая лесам плошча 88 905 га.
У структуру лясгаса ўваходзіць 14 лясніцтваў, лясны селекцыйна-насенняводчы цэх, лесапаляўнічая гаспадарка, лесанарыхтоўчы ўчастак.

Лясніцтва Агульная плошча, га Лясныя плошчы, га У тым ліку пакрытая лесам, га
Барэцкае 5720 5477 5229
Бронна-Горскае 6728 6426 5954
Гута- Міхалінскае 7155 6866 6689
Даманаўскае 5429 5111 4800
Жытлінскае 9158 8617 7978
Івацэвіцкае 9550 8956 8548
Кабакоўскае 8299 7556 7413
Козіцкае 9547 8408 7712
Косаўскае 6503 6213 6010
Арлянскае 5896 5114 4776
Пескаўскае 8737 7984 7916
Рэчыцкае 5811 4518 4414
Сігневіцкае 6860 6703 6368
Спораўскае 9008 5885 5762
Усяго 104247 93834 88905

Характарыстыка ляснога фонду

Плошча лясных насаджэнняў па гаспадаркам: хваёвыя-54,2%, мяккалісцёвыя-42,9%, твёрдалісцёвыя-2,9%.
Сярэдні ўзрост насаджэнняў 51 год.

Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі

На тэрыторыі лясгаса вылучаны асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі;
– Батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Чыстая дубрава»-3,6 га;
– Рэспубліканскі біялагічны заказнік «Спораўскі»-8160 га;
– Рэспубліканскі біялагічны заказнік «Буслоўка»-3443 га;
– Біялагічны заказнік «Барэцкі»-2196 га;
– Ландшафтны гідралагічны заказнік «Грыўда-Уроч»-180 га.
На тэрыторыі лясгаса маецца шэраг жывёл і раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Лесакарыстанне

Разліковая лесасека па галоўнаму карыстанню-125,7 тыс. м3.
у тым ліку:
– па хвойнай гаспадарцы-51,6 тыс. м3,
– па мяккалісцевай гаспадарцы-73,3 тыс. м3,
– па твердалісцевай гаспадарцы-0,8 тыс. м3.
Водпуск драўніны па лясгасу за 2016 год зроблены ў аб’ёме 112,9 тыс. м3, што склала 89,8 % да разліковай лесасекі. Суцэльнымі лесасечнымі высечкамі пройдзена 351,8 га, выбарачнымі высечкамі-329,2 га.
Высечкамі догляду за лесам пройдзена 1518 га,
Нарыхтавана драўніны-50,8 тыс. м3,
у тым ліку:
– ліквіднай драўніны-47,0 тыс. м3,
– дзелавой-29,6 тыс. м3.
Высечкамі прамежкавага карыстання пройдзена 2492 га,
Нарыхтавана драўніны-66,6 тыс. м3,
у тым ліку:
– ліквіднай драўніны-62,8 тыс. м3,
– дзелавой-33,5 тыс. м3.
Усяго па бюджэтнай дзейнасці нарыхтавана 78,7 тыс. м3 ліквіднай драўніны, у тым ліку дзелавой – 47,1 тыс. м 3

Лесааднаўленне і лесаразвядзенне

Створана лясных культур у 2020 годзе 319 га, метадам рэканструкцыі створана 5 га. Створаны лясныя культуры сеянцамі з закрытай каранёвай сістэмай ( хвоя, елка) на плошчы 81,8 га. Выканана садзейнічанне натуральнаму аднаўленню лесу на плошчы 17 га. Селекцыйна пасяўным і пасадачным матэрыялам створана 113 га лясных культур. Увод молодняков ў катэгорыю каштоўных драўняных насаджэнняў склаў 274 га.
На тэрыторыі лясгаса дзейнічае пастаянны гадавальнік плошчай 26,8 га. Вырашчана стандартнага пасадачнага матэрыялу ў 2016 годзе 8400 тыс. шт. у тым ліку з ЗКС 181,3 тыс. шт. У пастаяннай лесанасеннай базе знаходзіцца 32,2 га лесанасенных плантацый, маюцца пастаянныя лесанасенныя ўчасткі на плошчы 9,4 га, плюсавыя насаджэнні на плошчы 31,5 га, плюсавыя дрэвы ў колькасці 50шт.
У лясным селекцыйна-насенняводчым цэху лясгаса адрываецца перапрацоўка шышак і захоўванне насення. У 2016 годзе перапрацавана 85,2 т шышак. На гадавальніку акрамя асноўных лесаўтваральных парод, вырошчваюцца дэкаратыўныя расліны хвойных і лісцяных парод.

Ахова лесу і абарона

Колькасць лясной аховы складае 172 чалавек. Для выяўлення лясных пажараў у лясгасе маецца 11 пажарна-наглядальных вышак і мачт, усе абсталяваны сістэмай відэаназірання. Для ліквідацыі пажараў у лясгасе маецца 4 ПХС, 11 ПСІ.
Для ажыццяўлення лесапаталагічнага маніторынгу ў лясгасе арганізуецца агульны нагляд за станам насаджэнняў на плошчы 12,8 тыс. га, рэкагнасцыровачны – 0,854 тыс. га, ферамонны энтамалагічны нагляд – 6,25 тыс. га. У 2016 годзе праведзены санітарна-аздараўленчыя мерапрыемствы: выбарачныя санітарныя рубкі-1157 га і суцэльныя санітарныя рубкі-130 га, уборка захламленасці-5600 га, выкладка лоўчых дрэў-215 м3.
У 2013 годзе праведзена авіяцыйная апрацоўка насаджэнняў Рэспубліканскага біялагічнага заказніка «Спораўскі» на плошчы 7760 га супраць няпарнага шаўкапрада. Эфектыўнасць апрацоўкі склала 94,1%.

Лесапаляўнічая гаспадарка

Лесапаляўнічая гаспадарка ДЛГУ «Івацэвіцкі лясгас» размешчана на тэрыторыі Арлянскага і Гута-Міхалінскага лясніцтваў, на адлегласці 24 км ад г. Івацэвічы. Плошча паляўнічых угоддзяў складае 12,7 тыс. га; з іх лясных-10,9 тыс. га, палявых-1,5 тыс. га, водна-балотных-0,3 тыс. га. З біятэхнічных збудаванняў у гаспадарцы маюцца: кармавыя палі -12 га, саланцы -30 шт., стралковыя вышкі-13 шт., подкормочные пляцоўкі для кабана-13 шт., кармушкі для аленя і казулі-13шт. У гаспадарцы арганізуецца і праводзіцца паляванне на наступныя віды дзікіх жывёл: лася, аленя высакароднага, казулі еўрапейскай і кабана, а таксама арганізуюцца паляванне на непажаданыя віды. Для арганізацыі паляванняў маюцца сабакі, аўтамабіль, прыпыначныя пункты. Для пражывання і правядзення вольнага часу паляўнічых маецца Дом паляўнічага, з шасцю спальнымі месцамі, альтанка, мангал. У лесе створана эколага-турыстычная сцежка.

Прамысловая дзейнасць і пабочнае карыстанне

Для правядзення нарыхтоўкі лесапрадукцыі у лясгасе ёсць шмат-аперацыйная лесанарыхтоўчая тэхніка: 3 харвестара, 3 форвардара, а таксама спецыялізаваныя лесанарыхтоўчыя брыгады. У 2014 годзе створаны лесапункт ў складзе трох майстэрняў лесанарыхтоўчых участкаў. Тралёўка і падвоз драўніны ажыццяўляецца пагрузачна-транспартнымі машынамі. Для вывазкі лесапрадукцыі ёсць 7 сартыментавозаў. У 2016 годзе нарыхтавана 171,1 тыс. м3 драўніны. Рэалізавана 162,5 тыс. м3, у тым ліку вывезена-107,1 тыс. м3. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг склала 5942 тыс. руб. пры плане 5400 тыс. руб. Тэмп росту да папярэдняга года 118,7%. Прадукцыйнасць працы па выручцы ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг склала 83,7 тыс. руб. або 122 % да мінулага года. На экспарт адгружана 25,2 тыс. м3 драўніны на суму 711,4 тыс. $ ЗША.

Лясгас займаецца нарыхтоўкай і рэалізацыяй бярозавага соку, гаспадарчых мёцел, лазневых венікаў, таварнага мёду. У лясгасе ёсць 4 пчальнікі на 200 сем’яў пчол. У 2020 годзе атрымана 3,22 т мёда. У 2020  годзе нарыхтавана 534 л бярозавага соку.

Ахова працы

Асноўнай каштоўнасцю і стабільнасцю лясгаса з’яўляюцца яго работнікі, а асноўнай мэтай – захаванне здароўя і жыцця кожнага члена працоўнага калектыву. На паляпшэнне ўмоў працы і санітарна-аздараўленчыя мерапрыемствы ў 2016 годзе выкарыстана 198,5 тыс. рублёў. Асобы, праца якіх звязана са шкоднымі ўмовамі, праходзяць перыядычны медагляд. Штомесяц праводзяцца Дні і Тыдні аховы працы. Для правядзення навучальных заняткаў і інструктажаў у лясгасе абсталяваны клас па ахове працы. У кожным структурным падраздзяленні аформлены куткі аховы працы і тэхнікі бяспекі. Пастаянна ўкараняюцца перадавыя тэхналогіі лесанарыхтовак, з выкарыстаннем шмат-аперацыйных машын. З мэтай павышэння ўзроўню практычных навыкаў вальшчыкаў лесу штогод праводзіцца конкурс прафесійнага майстэрства « Лесаруб».

Ідэалагічная работа

Сістэма ідэалагічнай работы накіравана на вырашэнне прафесійных і сацыяльных праблем кожнага працаўніка лясгаса, на падтрыманне стабільнай сітуацыі ў працоўным калектыве і з’яўляецца важнейшым фактарам паспяховага выканання асноўных вытворча-эканамічных задач.
У лясгасе працуе 411 чалавек, з іх 70 жанчын. Вышэйшую адукацыю маюць 83 чалавекі, сярэдня-спецыяльную – 116 чалавек, прафесійна-тэхнічную – 152 чалавекі, сярэднюю – 70 чалавек. Тры чалавекі павышаюць сваю адукацыю завочна. У лясгасе вядзецца вялікая праца па многіх сацыяльных пытаннях, за апошнія тры гады ўведзена ў эксплуатацыю пяць жылых дамоў. Работнікі лясгаса ўдзельнічаюць у шматлікіх грамадскіх і спартыўных мерапрыемствах, наведваюць плавальны басейн і трэнажорныя залы. Праводзіцца культурная праграма, наведваюцца канцэрты, спектаклі, штогод, восенню, праводзіцца сустрэча ветэранаў працы.

Праводзяцца добраахвотныя акцыі «Тыдзень лесу», «Чысты лес». Актыўнымі ўдзельнікамі з’яўляюцца навучэнцы УА «Івацэвіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй», які рыхтуе групу «Ляснік», нядаўна на базе ліцэя прайшло папярэдняе тэставанне для кандыдатаў на паступленне на спецыяльнасць “лясная гаспадарка”

Работнікі прадпрыемства прымаюць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца вышэйстаячымі арганізацыямі і выканаўчымі органамі на месцах. Аказваецца дапамога ў падрыхтоўцы мемарыяльных комплексаў (ўрочышча «Хаваншчына», воінскае пахаванне «Гута-Міхалін»), праводзіцца ўвесь комплекс работ па ўтрыманні ў добрым стане лясоў, якія прымыкаюць да месцаў адпачынку насельніцтва, населеных пунктаў, аб’ектаў гістарычнай спадчыны (палац Буслоўскіх, сядзіба Т. Касцюшкі). Актыўна праводзіцца работа па добраўпарадкаванні замацаваных тэрыторый, рэканструкцыі адміністрацыйных будынкаў.

Comments are closed.