Адміністрацыйная працэдура №16.10

Выдача дзяржаўнага пасведчання на права палявання

Дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры* 1. Заяву
2.Пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу
3. Дзве каляровыя фатаграфіі заяўніка памерам 30 х 40 мм
4. Дакумент, які пацвярджае праходжанне падрыхтоўкі да здачы спецыяльнага паляўнічага экзамену.
5. Дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы за праходжанне спецыяльнага паляўнічага экзамену.
6. Дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы за пакрыццё выдаткаў на выраб бланкаў дзяржаўнага пасведчання на права палявання.
Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры 1. 0,2 базавай велічыні – за праходжанне спецыяльнага паляўнічага экзамену
2. 1 базавая велічыня – за выраб бланка дзяржаўнага пасведчання на права палявання
Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры 1 месяц са дня здачы спецыяльнага паляўнічага экзамену
Тэрмін дзеяння даведкі, іншага дакумента (рашэння) выдаваемых (прымаемага) пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры 10 гадоў

Звяртацца ў ДЛГУ «Івацэвіцкі лясгас» (г. Івацэвічы, вул. Лясная, 5; 1 паверх, каб. №12, панядзелак – пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00; тэл. / факс (801645) 2-54-17;
прыём дакументаў на замену дзяржаўных пасведчанняў – панядзелак з 8.00 да 12.30) да галоўнага паляўніцтвазнаўца Зіновіча Андрэя Мікалаевіча (к. 12).
На час адсутнасці Зіновіча А.М. – да інжынера аховы лесу Стрыжа А.М.(к. 12).

* – Грамадзянін самастойна падае дадзеныя дакументы

Comments are closed.