Адміністрацыйная працэдура №2.6

Прызначэнне дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці

Дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры* 1. Заяву
2. Пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу
3. Даведка аб нараджэнні дзіцяці – у выпадку, калі дзіця нарадзілася ў Рэспубліцы Беларусь
4. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці – у выпадку, калі дзіця нарадзілася за межамі Рэспублікі Беларусь
5. Пасведчанне аб нараджэнні, смерці дзяцей, у тым ліку старэйшых за 18 гадоў (прадстаўляюцца на ўсіх дзяцей)
6. Копія рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні) (далей – усынаўленне) – для сем’яў, якія ўсынавілі (якія ўдачарылі) (далей – ўсынавілі) дзяцей
7. Выпіскі (копіі) з працоўных кніжак бацькоў (усынавіцеляў (удачарыцеляў) (далей – усынавіцеляў), апекуноў) ці іншыя дакументы, якія пацвярджаюць іх занятасць
8. Пасведчанне аб заключэнні брака- у выпадку калі заяўнік складаецца ў шлюбе.
9. Копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу альбо пасведчанне аб скасаванні шлюбу ці іншы дакумент, які пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям’і, – для няпоўнай сям’і.

10.Копия рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа аб устанаўленні апекі (папячыцельства) – для асоб прызначаных апекунамі (папячыцелямі)

Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры бясплатна
Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры 10 дзён са дня падачы заявы, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – 1 месяц
Тэрмін дзеяння даведкі, іншага дакумента (рашэння) выдаваемых (прымаемага) пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры адначасова

Звяртацца ў ДЛГУ «Івацэвіцкі лясгас» (г. Івацэвічы, вул. Лясная, 5; 2 паверх, каб. №25, панядзелак – пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00; тэл. / факс (801645) 9-10-91) да бухгалтара па зарплаце Полаз Вольгі Леанідаўны.
На час адсутнасці Полаз В. Л. – да бухгалтара Гапонiк Анастасіі Васільеўне.

Comments are closed.