Тыдзень лесу 2017

Штогод па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў Беларусі праходзіць добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу». У гэтым годзе акцыя пройдзе з 1 па 8 красавіка 2017 года і прысвечана яна аднаўленню лясоў, пашкоджаных стыхійнымі бедствамі, якія прайшлі на тэрыторыі Беларусі летам мінулага года. Акцыя праходзіць у мэтах захавання і прымнажэння лясоў Рэспублікі Беларусь, прыцягнення грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай сферы лясоў, а таксама ў мэтах падтрымання мерапрыемстваў.
На працягу акцыі «Тыдзень лесу-2017» можна азнаёміцца з лясной гаспадаркай, даведацца, як ствараюцца і захоўваюцца нашы лясы, унесці непасрэдны асабісты ўклад у прымнажэнне лясных багаццяў Рэспублікі.
Жадаючых прыняць удзел у акцыі «Тыдзень лесу» запрашаем на пасадку і дапаўненне лясных культур, добраўпарадкаванне ляснога фонду.
Пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў акцыі. Для рэгістрацыі можна звязацца па тэлефоне з лясніцтвамі або па тэл. 8(01645)9-18-94, 8(029)503-47-17 з намеснікам дырэктара па ідэялагічнай рабоце Касцюкевіч Святланай Сцяпанаўнай.

Пералік аб’ектаў правядзення работ у ходзе правядзення добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу 2017» па ДЛГУ «Івацэвіцкі лясгас»

Comments are closed.