Экалагічная сцежка

Экологическая тропаЭкологическая тропаЭкологическая тропаЭкологическая тропаЭкологическая тропаЭкологическая тропаЭкологическая тропаЭкологическая тропа

Сардэчна запрашаем на Эколага-турыстычную сцежку «Сцежка дзеда Талаша»!

У партызанскіх месцах з цудоўнай натуральнай прыродай створана лясгасам эколага-турыстычная сцежка пад сімвалічнай назвай «Сцежка дзеда Талаша». У гады Вялікай Айчыннай Вайны ў гэтых лясах праходзілі вялікія бітвы, аб якіх нагадвае мемарыяльны комплекс воінам-партызанам – «Гута-Міхалін».
Эколага-турыстычная сцежка пачынаецца на ўскраіне в. Альба, дзе знаходзіцца Дом паляўнічага. Гэта невялікая, утульная гасцініца на шэсць спальных месцаў, альтанка з мангалам, якая карыстаецца попытам не толькі ў паляўнічых: лясгас прапануе тур выхаднога дня ўсім жадаючым.
Прагуляцца па сцежцы можна пешшу альбо праехаць на ровары, працягласць сцежкі 7,6 км. Каб турысты не заблукалі на працягу ўсёй сцежкі ўстаноўлены паказальнікі шляху руху, каб перадыхнуць – устаноўлены месцы адпачынку ў выглядзе лавак, пянькоў, вогнішчаў. Па ўсім маршруце прадугледжаны «Кропкі агляду» з інфармацыйна – пазнавальнымі стэндамі. Маршрут эколага-турыстычнай сцежкі «Сцежка дзеда Талаша» праходзіць па маляўнічым раёне месцах беларускай прыроды, тут можна азнаёміцца з некалькімі відамі тыпаў лесу, азнаёміцца з разнатраўем нашых палёў, паслухаць спевы птушак, назбіраць грыбы і ягады, палавіць рыбу, пазнаёміцца з асяроддзем пасялення бабра і наогул адпачыць душой. Сцежка замкнёная ў кальцо, таму з дапамогай паказальнікаў турысты лёгка знойдуць дарогу назад.

Цана на паслугу

Comments are closed.