Аб лясгасе

Дырэктар ДЛГУ “Івацэвіцкі лясгас” Койпаш В.С.

Адрас: 225295, г.Івацэвічы, вул.Лясная, 5
Факс: +375 (1645) 9-19-79
E-mail: iva@lesnoi.by

Дырэктар: Койпаш Вікенцій Станіслававіч
+375 (1645) 9-25-03

Галоўны ляснічы: Мяцечка Раман Лявонцьявіч
+375 (1645) 9-18-94

Галоўны інжынер: Зіновік Уладзімір Ільіч
+375 (1645) 2-54-17

Нам. дырэктара па ідэалогіі: Касцюкевіч Святлана Сцяпанаўна
+375 (1645) 9-18-94

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Івацэвіцкі лясгас” Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання размешчана ў цэнтральнай частцы Брэсцкай вобласці на тэрыторыі Івацэвіцкага і Бярозаўскага адміністрацыйных раёнаў.
Працягласць тэрыторыі лясгаса з поўначы на поўдзень 55 км і з захаду на ўсход – 67 км. Лясгас мяжуе на поўначы з Гродзенскай вобласцю, на паўночным-усходзе – з Баранавіцкім лясгасам, на ўсходзе мяжуе з Івацэвіцкім ваенным і Целяханскім лясгасамі, на поўдні – з Драгічынскім лясгасам, на захадзе і паўднёвым-захадзе з Пружанскім і Кобрынскім лясгасамі.
Кантора лясгаса знаходзіцца ў раённым цэнтры г. Івацэвічы, у 136 км ад абласнога цэнтра г. Брэста і ў 205 км ад г. Мінска.
Лясны фонд лясгаса складае 104,4 тыс. га., у тым ліку пакрытая лесам 89,6 тыс. га.
Склад лясгаса налічвае 14 лясніцтваў, 29 майстравых участкаў.
Сярэдні ўзрост насаджэнняў ДЛГУ “Івацэвіцкі лясгас” складае 51 год. Пры гэтым пародны склад ляснога фонду наступны: хваёвыя займаюць 48,437 тыс. га., мяккалісныя – 38,243 тыс. га., твёрдалісныя – 2,469 тыс. га.
Асноўны від дзейнасці  – лесагаспадарчая вытворчасць, накіраваная на лесааднаўленне, догляд і ахову дзяржаўнага лесфонду. Дзейнасць лясгаса заключаецца ў нарыхтоўцы і рэалізацыі дзелавой драўніны, дроў, бярозавага соку, натуральнага мёду, ягад, навагодніх елак.
На ЛНЦ лясгаса адбываецца перапрацоўка шышак і захоўванне насення, вырошчванне пасадачнага матэрыялу для стварэння лясных культур, вырошчванне і рэалізацыя дэкаратыўных раслін іглічных і лісцяных парод.
На тэрыторыі лесапаляўнічай гаспадаркі лясгаса праводзяцца паляўнічыя туры.
Для пражывання маецца Дом паляўнічага. Для арганізацыі экскурсійных тураў створана эколага-турыстычная сцежка.

Ивацевичский лесхозИвацевичский лесхозИвацевичский лесхозИвацевичский лесхозИвацевичский лесхозИвацевичский лесхозИвацевичский лесхозИвацевичский лесхозИвацевичский лесхозИвацевичский лесхозИвацевичский лесхозИвацевичский лесхоз