У лясніцтвах пачалася рэалізацыя навагодніх дрэў, пакуль гэта адзінкавыя заказы ад арганізацый. Гандаль будзе арганізаваны для насельніцтва ў лясніцтвах з 12 снежня 2022 года.
Бліжэй да Новага года пачнецца гандаль навагоднімі дрэвамі на гандлёвых пляцоўках гарадоў: у гарадах Бяроза ( гандлёвая кропка па вул.камсамольскай крама « куток»), Белаазёрск (гандлёвая кропка па вул. Леніна, каля плошчы), Івацэвічы ( гандлёвая кропка на рынку па вул. У асартыменце ёлачных базараў будуць елі, хвоі, а таксама елкі ў кадках.
Рознічныя цэны на навагоднія дрэвы застаюцца на ўзроўні мінулага года: да 1,0 м-7,60 руб., ад 1,01 да 2,00 м – 10,10 руб., ад 2,01 да 3,00 м – 12,40 руб. таксама будуць навагоднія дрэвы елі ў кадках па цане 25,00 рублёў да 1 м, 30.00 -2,0 -3,0 м.