Зменены тэрміны паступлення на бюджэт на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў 2023 годзе

 

Згодна з Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 3 лютага 2023 г. № 41 «Аб змене пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2022 г. № 268 № устаноўлены наступныя тэрміны для паступлення на бюджэт на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.

✔️ З 1 па 5 чэрвеня абітурыенту і яго законнаму прадстаўніку (бацьку) неабходна заключыць дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы (бланк дагавора дае лясгас) і падаць яго разам з дакументамі ў БДТУ;

✔️ Не пазней за 15 чэрвеня неабходна прадаставіць арыгінал атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або арыгінал дыплома аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі і дадатку да яго або арыгінал дыплома аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі і дадатку да яго;

✔️ З 6 па 13 чэрвеня здаць 1 (адзін) унутраны іспыт у БДТУ (плануецца ў вуснай форме) па хіміі ці фізіцы ў залежнасці ад абранай спецыяльнасці.

Залічэнне абітурыентаў на мэтавую падрыхтоўку праводзіцца па конкурсе на аснове агульнай сумы балаў, палічанай па выніках здачы ўнутранага экзамену і сярэдняга бала дакумента аб адукацыі. Залічэнне будзе праведзена да 16 чэрвеня 2023 г

Comments are closed.