ДЛГУ “Івацэвіцкі лясгас” ажыццяўляе адміністрацыйныя працэдуры ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156 ( у рэд. ад 20.10.2018г)
Пералік дакументаў і звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі ва ўстаноўлены орган для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры | Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры | Тэрмін дзеяння даведкі або іншых дакументаў пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры | Памер платы |
6.46. Выдача лесасечнага квітка | |||
1.Заяву 2.Дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы за драўніну |
15 дзён | На тэрмін нарыхтоўкі драўніны, але не пазней за 31 снежня года, на які лесасека прызначаная ў рубку | |
6.46-1. Прыняцце рашэння аб прадастаўленні адтэрміноўкі правядзення высечак лесу і ( або) вывазкі драўніны | |||
1.Заяву 2. Дакумент, які пацвярджае выплату пені |
10 дзён | Да 12 месяцаў | Пеня ў памеры 1,5 працэнта кошту невысечанай і (або) невывезенай ва ўстаноўлены тэрмін драўніны на пні, разлічанай па таксаваму кошту, якая дзейнічае на момант выдачы лесасечнага квітка, за кожны месяц адтэрміноўкі. |
6.47. Выдача ляснога квітка: для ажыццяўлення пабочнага лесакарыстання і нарыхтоўкі другарадных лясных рэсурсаў, на нарыхтоўку жывіцы | |||
1.Заяву 2.Дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы |
15 дзён | Да аднаго года, На нарыхтоўку жывіцы -на ўвесь тэрмін нарыхтоўкі жывіцы, але не больш чым на 15 гадоў |
Звяртацца ў ДЛГУ «Івацэвіцкі лясгас» (г. Івацэвічы, вул. Лясная, 5; 2 паверх, каб. №26) панядзелак – пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00;
тэл. (801645) 9-19-75) начальнік аддзела ЛГ і ЛА – Казленя Аляксандр Сяргеевіч (к. 26).
На час адсутнасці Казлені А. С. – да інжынера па лесакарыстанню Бандарэнка Я.С.(к. 26)