
- Згодна з часткай другой пункта 1 артыкула 44 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь нарыхтоўка драўняных сокаў, моху грамадзянамі ажыццяўляецца на ўчастках ляснога фонду, якія вызначаюцца для гэтых мэт юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку.
- Івацэвіцкім лясгасам вызначаны месцы нарыхтоўкі моху, збору лясной подсцілкі і апалага лісця:
- у Барэцкім лясніцтве -квартал 73, выдзел 7;
- у Бронна-Горскім лясніцтве-квартал 73, выдзел 4;
- у Рэчыцкім лясніцтве-квартал 84, выдзел 8;
- у Пяскоўскім лясніцтве-квартал 138, выдзел 3;
- а таксама вызначаны месцы збору бяросты і галінак дрэў:
- у Барэцкім лясніцтве -квартал 176, выдзел 10;
- у Бронна-Горскім лясніцтве-квартал 50, выдзел 4;
- у Івацэвіцкім лясніцтве-квартал 84, выдзел 8;
- у Пяскоўскім лясніцтве-квартал 138, выдзел 3;
- Грамадзянам жадаючым нарыхтаваць другарадныя лясныя рэсурсы для ўласных патрэб, неабходна звярнуцца ў лясніцтва ці лясгас. Месцы нарыхтоўкі бярозавага соку будуць размешчаны дадаткова.