- Івацэвіцкі лясгас інфармуе грамадзян, што з 2023 года зменіуся парадак падачы электронных зваротаў.Так, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 N 176-З «аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронныя звароты будуць падавацца з дапамогай інфармацыйнай сістэмы «Дзяржаўная адзіная (інтэграваная) Рэспубліканская інфармацыйная сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб”, размешчанай па адрасе https://обращения.бел
Заяўнікі будуць уносіць электронныя звароты ў дзяржорганы і іншыя дзяржарганізацыі праз адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі такіх зваротаў. Для заяўнікаў доступ да сістэмы, а таксама выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў будзе бясплатным (абз. 3, 4 п.16 арт. 1 Закона N 176-З).
У грамадзян, іх прадстаўнікоў або юрыдычных асоб не будуць браць згоду на прадстаўленне звестак аб іх зваротах вышэйстаячым арганізацыям, іншым дзяржорганам і дзяржарганізацыям, калі гэтыя звесткі спатрэбяцца для разгляду зваротаў (абз. 4, 5 п.16 арт. 1 Закона N 176-З).