З 23 па 26 лютага 2023 г. пройдзе міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш «Паляванне і рыбалоўства-2023».

З 23 па 26 лютага 2023 г. у Мінску па адрасе: пр. Пераможцаў, 4, Палац спорту пройдзе міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш “Паляванне і рыбалоўства-2023”.
Арганізатарам выступае Нацыянальны выставачны цэнтр “БелЭкспа”. Выстаўка праводзіцца пры падтрымцы і ўдзеле Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, УП “Белдзяржахота” і РДГА “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў”.
У рамках праграмы выставы плануецца правядзенне семінараў, прэзентацый і конкурсаў вытворцаў і пастаўшчыкоў тавараў, чэмпіянату вабільшчыкаў аленя, продаж прадукцыі з мяса дзікіх жывёл.
У перыяд работы выстаўкі будзе праведзена другая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Сучасныя праблемы паляўніцтвазнаўства і захавання біяразнастайнасці”, якая прысвечана дваццаціпяцігоддзю ўтварэння УП “Белдзяржахота”. Падрабязную інфармацыю па ўмовах удзелу ў канферэнцыі можна знайсці на сайце УП “Белдзяржахота”.
У гэтым годзе выстава будзе суправаджацца шырокай праграмай:
Экспанаты выстаўкі прадставяць паляўнічыя і рыбалоўныя тавары, паслугі па арганізацыі актыўнага адпачынку, рыбалоўныя і паляўнічыя туры, турыстычныя і спартыўныя тавары, грыбы, ягады, мёд, а таксама спецыяльную літаратуру.
Удзельнікі змогуць пазнаёміць сваю мэтавую аўдыторыю з уласным брэндам і навінкамі, устанавіць дзелавыя кантакты і ўлавіць рух рынку.
Звяртаем увагу наведвальнікаў: уваход вольны. Час працы:
23 – 25 лютага: 10.00 – 19.00
26 лютага: 10.00 – 18.00

Comments are closed.