Саўмін вызначыў юрыдычных асоб, якія могуць купляць дровы па-за біржавымі таргамі.

Пастановай Савета Міністраў ад 18 студзеня 2023 года нумар 43 устаноўлены пералік юрыдычных асоб, якім дровы ў нарыхтаваным выглядзе рэалізуюцца па-за біржавымі таргамі. Дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе БЕЛТА.
У пералік увайшлі выканаўчыя камітэты, спажывецкія таварыствы, унітарныя прадпрыемствы, установы адукацыі і аховы здароўя, фермерскія гаспадаркі і іншыя арганізацыі. Усяго ў спісе іх 2625.
Абавязковаму ўключэнню ў пералік падлягалі юрыдычныя асобы, якія фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў і маюць катлы і (або) іншыя энергакрыніцы, якія працуюць на дровах, уваходзяць у сістэму Мінэнерга, адносяцца да палівазабеспячальных арганізацый, а таксама да арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія знаходзяцца у камунальнай уласнасці. Спіс быў сфарміраваны Мінлясгасам на падставе прапаноў, якія прадстаўляюцца рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання, іншымі дзяржарганізацыямі, падпарадкаванымі ўраду, абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Comments are closed.