Прайшла вучоба ідэалагічнага актыву.

 

18 студзеня ў вялікай залі райвыканкама прайшла вучоба ідэалагічнага актыву. Сярод запрошаных былі намеснікі кіраўнікоў, спецыялісты арганізацый раёна і адказныя за ідэалагічную працу ў працоўных калектывах. У ходзе пасяджэння былі падведзены вынікі работы ідэалагічнай вертыкалі раёна за 2022 год і вызначаны задачы на 2023 год.

Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і рабоце пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” на прадпрыемствах раёна.

Таксама былі разгледжаны пытанні далейшага супрацоўніцтва з раённай газетай “Івацэвіцкі веснік”, сумесныя праекты і планы на 2023 год.

Comments are closed.