Запрашаем прыняць удзел у акцыі «Тыдзень лесу»

Традыцыйна па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў Беларусі пройдзе добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу”. У бягучым годзе акцыя пройдзе ў Брэсцкай вобласці з 1 па 8 красавіка і прысвечана яна Году міру і стварэння.

На працягу акцыі “Тыдзень лесу” можна азнаёміцца з лясной гаспадаркай, даведацца, як ствараюцца і захоўваюцца нашы лясы, унесці непасрэдны асабісты ўклад у прымнажэнне лясных багаццяў Рэспублікі. Жадаючых прыняць удзел у акцыі запрашаем на пасадку і дапаўненне лясных культур, добраўпарадкаванне ляснога фонду. Для рэгістрацыі можна звязацца па тэлефоне з лясніцтвамі ці па тэл. 801645-91894, 80295034717 з намеснікам кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце Касцюкевіч Святланай Сцяпанаўнай.

Comments are closed.