15 сакавіка -Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – Асноўны закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін. Канстытуцыя вызначае дзяржаўны лад, устанаўлівае прынцыпы выбарчай сістэмы, рэгулюе ўтварэнне органаў улады, замацоўвае правы і абавязкі грамадзян.Канстытуцыя Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года. Яна ўпершыню ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці замацавала статус рэспублікі як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, устанавіла прынцыпы дэмакратычнага ладу, прыярытэт правоў і свабод чалавека, вяршэнства міжнароднага права.Канстытуцыя 1994 года дзейнічае са змяненнямі і дапаўненн15 сакавіка Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусьямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года.Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь увасабляе ў сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, азначае новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Яна грунтуецца на неад’емным суверэнным праве беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць і быць паўнапраўным суб’ектам сусветнай супольнасці. Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, дастойнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.

Comments are closed.