У гэтым годзе рэспубліканская дабрачынная акцыя праводзіцца 16-ы раз і прысвечана Году міру і стварэння. У Брэсцкай вобласці ўмовы надвор’я дазволілі з 1 красавіка пачаць пасадку лясных культур. Старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі быў дадзены ў Івацэвіцкім лясгасе Івацэвіцкім лясніцтве 1 красавіка.
Супрацоўнікі апарата Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтва і персанал УП «Белдзяржахаты», Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання і Івацэвіцкага лясгаса перад выездам на лесасеку наведалі Комплексу па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай. Затым на лесасеке ў 91 квартале Івацэвіцкага лясніцтва імі былі створаны лясныя культуры.