Зробім лес чысцейшым за 50 дзён

 

  • З мэтай навядзення парадку ў лясных масівах, уздоўж дарог, вакол населеных пунктаў і садоўніцкіх таварыстваў, паблізу памятных і знакавых месцаў у перыяд з 9 верасня па 7 лістапада 2022 года праводзіцца акцыя пад дэвізам “Зробім лес чысцей за 50 дзён!” .
  • Смецце ў лесе не з’яўляецца само па сабе – яго пакідае ні хто іншы, як сам чалавек. І жадаецца звярнуцца да насельніцтва: давайце па гаспадарску ставіцца да прыроднага багацця-лесу: не пакідаць за сабой смецце ў месцах не прызначаных для яго, не вывозіць адыходы любога паходжання, берагчы і ахоўваць лес.
  • А таксама запрашаем жадаючых дапамагчы ў навядзенні парадку. Звяртацца ў бліжэйшае лясніцтва.

Comments are closed.