Семінар маладых спецыялістаў

     Івацэвіцкі лясгас стаў пляцоўкай для правядзення абласнога семінара маладых спецыялістаў лясной гаспадаркі Брэсцкай вобласці «Лес-моладзь-будучыня». Бо ў лясгас прыйшлі 26 маладых спецыялістаў. Усяго ў семінары прынялі ўдзел 34 маладыя спецыялісты. Рабяты пазнаёміліся з працай Комплексу па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай. А таксама пабывалі ў Палацава-паркавым комплекс, дзе наведалі музей Тадэвуша Касцюшкі і Косаўскі замак. Каб ушанаваць памяць загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, госці наведалі брацкую магілу загінуўшым савецкім воінам і партызан у скверы і ўсклалі кветкі да помніка.

    У гутарцы з маладымі спецыялістамі генеральны дырэктар Брэсцкага ДВЛГА Леванюк Анатоль Уладзіміравіч зацікавіўся ўмовамі працы, побыту, як склаліся адносіны ў працоўных калектывах. Пра сацыяльныя гарантыі маладых спецыялістаў расказала старшыня Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання  Аксана Яўгенаўна Шамакова і ўручыла кожнаму падарунак.

Comments are closed.