Они свой долг выполнили.

15 февраля День вывода  советских войск из Афганистана. мы говорим слова благодарности за мужество и стойкость при выполнении интернационального долга работникам лесхоза: Парашко Ивану Федоровичу; Савко Николаю Николаевичу, Горбачу Сергею Федоровичу. Мы искренне гордимся нашими работниками, кто на своих плечах вынес суровые испытания. Сегодня прошло чествование  ветеранов  афганской войны  в лесхозе и участие в районных мероприятиях.

 

14 октября- День матери!

Дорогие женщины!

Поздравляем всех вас с теплым праздником, Днем матери!

Говорят, что миром правит любовь. Мы любим, нас любят… Иногда взаимно, иногда безответно. Но есть на свете любовь, которая не подвластна ничему: ни времени, ни пересудам, ни забвению. Это любовь матери. Она сопровождает нас с самого первого мгновения на этой земле. Любовь материнскую мы чувствуем еще до своего рождения. Мы вырастаем, уезжаем из родного дома. Но даже на краю земли мы помним, что где-то далеко нас ждут теплые мамины руки и ласковые глаза. Пусть каждую маму оберегают ангелы, пусть каждая мама чувствует себя счастливой и любимой. Желаем крепкого здоровья, благополучия и радости в каждом новом дне. Пусть сбываются мечты, пусть все будет так, как вы желаете. Пусть тяжкий ежедневный труд каждой мамы, забота, внимание и любовь ценятся и вознаграждаются!

Івацэвіцкі лясгас занесен на рэспубліканскую Дошку гонару.

 

За дасягненне высокіх вынікаў сацыяльна-эканамічнага  развіцця па выніках 2022 года на рэспубліканскую Дошку гонару занесен  Івацэвіцкі лясгас.

Занясенне лясгаса на рэспубліканскую Дошку гонару – гэта прызнанне важкага ўкладу працоўнага калектыву ў развіццё лясной галіны, а таксама дадатковы стымул для далейшай працы і дасягненні больш высокіх вынікаў.

Актыўная моладзь выбірае студатрады

 

Актыўная моладзь выбірае студатрады

Сёлета дапамогу ў пасадцы лясных культур аказвалі тры студэнцкія атрады; навучэнцы сярэдніх школ і ліцэя г. Івацэвічы. Усяго працавала больш за шесцьдзесят рабят. Удзельнікі студатрада не толькі працавалі на пасадцы новых лесам, але і прынялі ўдзел у мерапрыемствах па тэме беражлівых адносін да галоўнага ляснога багацця. Несумненна, праца ў студэнцкім атрадзе – гэта карыснае і цікавае баўленне часу. Бо ўдзел у студэнцкіх атрадах, гэта сапраўды добры спосаб адначасова зарабіць і цікава правесці час у коле сяброў, а таксама даведацца для сябе шмат новага!

Акцыя “Тыдзень лесу” стартавала

У гэтым годзе рэспубліканская дабрачынная акцыя праводзіцца 16-ы раз і прысвечана Году міру і стварэння. У Брэсцкай вобласці ўмовы надвор’я дазволілі з 1 красавіка пачаць пасадку лясных культур. Старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі быў дадзены ў Івацэвіцкім лясгасе Івацэвіцкім лясніцтве 1 красавіка.

Супрацоўнікі апарата Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтва і персанал УП «Белдзяржахаты», Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання і Івацэвіцкага лясгаса перад выездам на лесасеку наведалі Комплексу па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай. Затым на лесасеке ў 91 квартале Івацэвіцкага лясніцтва імі былі створаны лясныя культуры.

Запрашаем прыняць удзел у акцыі «Тыдзень лесу»

Традыцыйна па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў Беларусі пройдзе добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу”. У бягучым годзе акцыя пройдзе ў Брэсцкай вобласці з 1 па 8 красавіка і прысвечана яна Году міру і стварэння.

На працягу акцыі “Тыдзень лесу” можна азнаёміцца з лясной гаспадаркай, даведацца, як ствараюцца і захоўваюцца нашы лясы, унесці непасрэдны асабісты ўклад у прымнажэнне лясных багаццяў Рэспублікі. Жадаючых прыняць удзел у акцыі запрашаем на пасадку і дапаўненне лясных культур, добраўпарадкаванне ляснога фонду. Для рэгістрацыі можна звязацца па тэлефоне з лясніцтвамі ці па тэл. 801645-91894, 80295034717 з намеснікам кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце Касцюкевіч Святланай Сцяпанаўнай.

Лясгас пачаў рэалізацыю бярозавага соку ў лясніцтвах і ў лесе.

  •          Лясгас пачаў рэалізацыю бярозавага соку ў лясніцтвах і ў лесе.
  •   Час працы з 8.00-17.00, перапынак з 13.00-14.00г
  •     – Івацэвіцкага раёна:
  •   Барэцкае лясніцтва-д. Кушнеры, тэл. 32-3-41, 63-2-45;
  •   Івацэвіцкае лясніцтва-аг. Воля, тэл. 91-3-65;
  •   Косаўскае лясніцтва- г. Косава, тэл. 22-2-20;
  •   Арлянскае лясніцтва-д.Бялавічы, тэл.28-6-17; 28-1-51;
  •     – Бярозаўскага раёна:
  •   Бронна-Горскае лясніцтва- в. Бронная Гара, тэл. 43-2-29;
  •   Сігневіцкае лясніцтва-аг. Сігневічы, тэл. 37-6-45;
  •   Пяскоўскае лясніцтва-аг. Пяскі, тэл. 53-2-45; 53-2-44;
  •   Рэчыцкае лясніцтва- в. Рэчыца, тэл. 93-1-45.
  •       Кошт бярозавага соку ( ТУ BY 100195503.002-2011), які рэалізуецца на ўмовах франка-верхні склад (у лесе, у месцах збору) па цане 0,17 рублёў за 1 літр, або на ўмовах франка-ніжні склад ( тэрыторыя сядзіб лясніцтваў) 0,20 рублёў за 1 літр. Таксама рэалізацыя соку будзе праводзіцца ў лясніцтвах у 5-ці літровай тары.
  •       Таксама грамадзяне могуць самастойна нарыхтоўваць сок (без аплаты) для ўласных патрэб. Для гэтага неабходна звярнуцца ў лясніцтва па месцы жыхарства, дзе будуць указаны адведзеныя для гэтых мэт участкі і праведзены інструктаж па выкананні правіл падсочкі і патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лесе.
  •      Нарыхтоўка грамадзянамі соку будзе праводзіцца пад кантролем работнікаў лясной аховы.
  •      Трэба ведаць, што за нарыхтоўку бярозавага соку ў неўстаноўленых месцах або дапушчэнне іншых парушэнняў правілаў нарыхтоўкі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Агляд гатоўнасці лясгаса да пажаранебяспечнага перыяду.

 

У мэтах праверкі гатоўнасці лясгаса да пажаранебяспечнага перыяду ў лясгасе прайшоў агляд гатоўнасці лесапажарных каманд лясніцтваў і лясгаса. Праверылі абсталяванасць сродкамі пажаратушэння ПГС і ППІ, спраўнасць тэхнікі, веды і навыкі лесапажарных каманд на выпадак тушэння лясных пажараў. Правялі гутарку і практычныя заняткі па аказанні першай медыцынскай дапамогі. У аглядзе прыняў удзел прадстаўнік Івацэвіцкага РАНС.

15 сакавіка -Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – Асноўны закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін. Канстытуцыя вызначае дзяржаўны лад, устанаўлівае прынцыпы выбарчай сістэмы, рэгулюе ўтварэнне органаў улады, замацоўвае правы і абавязкі грамадзян.Канстытуцыя Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года. Яна ўпершыню ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці замацавала статус рэспублікі як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, устанавіла прынцыпы дэмакратычнага ладу, прыярытэт правоў і свабод чалавека, вяршэнства міжнароднага права.Канстытуцыя 1994 года дзейнічае са змяненнямі і дапаўненн15 сакавіка Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусьямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года.Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь увасабляе ў сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, азначае новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Яна грунтуецца на неад’емным суверэнным праве беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць і быць паўнапраўным суб’ектам сусветнай супольнасці. Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, дастойнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.

Як працаваць ў сістэме ЕДАІС без памылак?

Праца ў сістэме ЕДАІС сёння разглядалася на рабочай нарадзе з ляснічымі і майстрамі лесу Івацэвіцкага лясгаса. Абмеркавалі шэраг пытанняў, звязаных з парушэннямі пры рабоце з сістэмай, як іх можна пазбегнуць і не дапускаць надалей.

Зменены тэрміны паступлення на бюджэт на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў 2023 годзе

 

Згодна з Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 3 лютага 2023 г. № 41 «Аб змене пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2022 г. № 268 № устаноўлены наступныя тэрміны для паступлення на бюджэт на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.

✔️ З 1 па 5 чэрвеня абітурыенту і яго законнаму прадстаўніку (бацьку) неабходна заключыць дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы (бланк дагавора дае лясгас) і падаць яго разам з дакументамі ў БДТУ;

✔️ Не пазней за 15 чэрвеня неабходна прадаставіць арыгінал атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або арыгінал дыплома аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі і дадатку да яго або арыгінал дыплома аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі і дадатку да яго;

✔️ З 6 па 13 чэрвеня здаць 1 (адзін) унутраны іспыт у БДТУ (плануецца ў вуснай форме) па хіміі ці фізіцы ў залежнасці ад абранай спецыяльнасці.

Залічэнне абітурыентаў на мэтавую падрыхтоўку праводзіцца па конкурсе на аснове агульнай сумы балаў, палічанай па выніках здачы ўнутранага экзамену і сярэдняга бала дакумента аб адукацыі. Залічэнне будзе праведзена да 16 чэрвеня 2023 г

Вясна-час нарыхтоукi бярозавага соку

  • Лясгас інфармуе, што нарыхтоўка бярозавага соку для патрэб насельніцтва будзе рабіцца ў лясніцтвах:
  • – Івацэвіцкага раёна:
  • Барэцкае лясніцтва-д. Кушнеры, тэл. 32-3-41, 63-2-45;
  • Івацэвіцкае лясніцтва-аг. Воля, тэл. 91-3-65;
  • Косаўскае лясніцтва- г. Косава, тэл. 22-2-20;
  • Арлянскае лясніцтва-28-6-17; 28-1-51;
  • – Бярозаўскага раёна:
  • Бронна-Горскае лясніцтва- в. Бронная Гара, тэл. 43-2-29;
  • Сігневіцкае лясніцтва-аг. Сігневічы, тэл. 37-6-45;
  • Пяскоўскае лясніцтва-аг. Пяскі, тэл. 53-2-45; 53-2-44;
  • Рэчыцкае лясніцтва- в. Рэчыца, тэл. 93-1-45.
  • Кошт бярозавага соку ( ТУ BY 100195503.002-2011), які рэалізуецца на ўмовах франка-верхні склад (у лесе, у месцах збору) па кошце 0,17 рублёў за 1 літр, або на ўмовах франка-ніжні склад ( тэрыторыя) 0,20 рублёў за 1 літр.
  • Таксама грамадзяне могуць самастойна нарыхтоўваць сок для ўласных патрэб. Для гэтага неабходна звярнуцца ў лясніцтва па месцы жыхарства, дзе будуць указаны адведзеныя для гэтых мэт участкі і праведзены інструктаж па выкананні правіл падсочкі і патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лесе.
  • Нарыхтоўка грамадзянамі соку будзе праводзіцца пад кантролем работнікаў лясной аховы.
  • Варта ведаць, што за нарыхтоўку бярозавага соку ў неўстаноўленых месцах або дапушчэнне іншых парушэнняў правілаў нарыхтоўкі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Пашыранае пасяджэнне калегіі Брэсцкага ДВЛГА.

 

Пашыранае пасяджэнне калегіі Брэсцкага ДВЛГА.
На пашыраным паседжанні абласной калегіі Брэсцкага ДВЛГА, якая прайшла ў Івацэвічах, агучылі вынікі працы 2022 года, азначылі планы на будучы перыяд і ўзнагародзілі пераможцаў. У рабоце калегіі прыняў удзел першы намеснік Міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун, кіраўнікі структурных падраздзяленняў Мінлясгаса, Брэсцкага ДВЛГА, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты лясгасаў.
У абласным спаборніцтве паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця лясной гаспадаркі за 2022 год сярод лясгасаў Івацэвіцкі лясгас стаў пераможцам. У рэспубліканскім спаборніцтве – Івацэвіцкае лясніцтва заняло першае месца.

Continue reading

Як працавалі лесгазы Брэсцкай вобласці ў 2022 годзе?

Менш чым праз гадзіну абмяркуем гэтае пытанне падчас пашыранага паседжання калегіі ДВЛГА

Лесааднаўленне, прамысловая дзейнасць, паляўнічая гаспадарка – пагаворым прадметна аб усіх напрамках. За кожнай лічбай – вынік працы канкрэтных працаўнікоў.

Удзел у пасяджэнні абласной калегіі прыме і першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун, кіраўнікі асобных структурных падраздзяленняў Мінлясгаса і рэспубліканскіх арганізацый.

Аб выніках работы лясгасаў вобласці даложыць генеральны дырэктар аб’яднання Анатоль Леванюк.

крыніца інфармацыі

Як нарыхтаваць грамадзянам мох, драўняны сок, сабраць подсціл, апалае лісце?

  • Згодна з часткай другой пункта 1 артыкула 44 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь нарыхтоўка драўняных сокаў, моху грамадзянамі ажыццяўляецца на ўчастках ляснога фонду, якія вызначаюцца для гэтых мэт юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку.
  •   Івацэвіцкім лясгасам вызначаны месцы нарыхтоўкі моху, збору лясной подсцілкі і апалага лісця:
  •    у Барэцкім лясніцтве -квартал 73, выдзел 7;
  •    у Бронна-Горскім лясніцтве-квартал 73, выдзел 4;
  •    у Рэчыцкім лясніцтве-квартал 84, выдзел 8;
  •    у Пяскоўскім лясніцтве-квартал 138, выдзел 3;
  •   а таксама вызначаны месцы збору бяросты і галінак дрэў:
  •    у Барэцкім лясніцтве -квартал 176, выдзел 10;
  •    у Бронна-Горскім лясніцтве-квартал 50, выдзел 4;
  •    у Івацэвіцкім лясніцтве-квартал 84, выдзел 8;
  •    у Пяскоўскім лясніцтве-квартал 138, выдзел 3;
  • Грамадзянам жадаючым нарыхтаваць другарадныя лясныя рэсурсы для ўласных патрэб, неабходна звярнуцца ў лясніцтва ці лясгас. Месцы нарыхтоўкі бярозавага соку будуць размешчаны дадаткова.

Рэспубліканскі юніёрскі лясны конкурс “Квітней, мой лес”.

  • Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь праводзіцца рэспубліканскі юніёрскі лясны конкурс “Квітней, мой лес”. Традыцыйна конкурс праводзіцца ў два этапы па наступных намінацыях:
  • “Устойлівае лесаўпраўленне”;
  • “Экалогія лясных раслін”;
  • “Экалогія лясных жывёл”.
  • Першы этап праводзіцца з 20 красавіка па 20 мая і складаецца ў арганізацыі, правядзенні і падвядзенні вынікаў конкурсу на абласным узроўні.
  • Пераможцаў абласнога этапа конкурсу (удзельнікаў, якія занялі І, ІІ і ІІІ месцы ў кожнай з намінацый) будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі, а таксама заахвочаны кіраўнікі конкурсных праектаў, якія занялі прызавыя месцы.
  •     Працы падаюцца ў лясгас у тэрмін да 10 траўня, па ўзніклых пытаннях звяртацца да намесніка кіраўніка па ідэалагічнай працы Касцюкевіч С.С, раб. тэл.: 8 (016) 45-9-18-94; +37529 5034717.

Івацэвіцкі лясгас інфармуе грамадзян, што з 2023 года зменіуся парадак падачы электронных зваротаў.

  • Івацэвіцкі лясгас інфармуе грамадзян, што з 2023 года зменіуся парадак падачы электронных зваротаў.Так, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 N 176-З «аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронныя звароты будуць падавацца з дапамогай інфармацыйнай сістэмы «Дзяржаўная адзіная (інтэграваная) Рэспубліканская інфармацыйная сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб”, размешчанай па адрасе https://обращения.бел
    Заяўнікі будуць уносіць электронныя звароты ў дзяржорганы і іншыя дзяржарганізацыі праз адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі такіх зваротаў. Для заяўнікаў доступ да сістэмы, а таксама выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў будзе бясплатным (абз. 3, 4 п.16 арт. 1 Закона N 176-З).
    У грамадзян, іх прадстаўнікоў або юрыдычных асоб не будуць браць згоду на прадстаўленне звестак аб іх зваротах вышэйстаячым арганізацыям, іншым дзяржорганам і дзяржарганізацыям, калі гэтыя звесткі спатрэбяцца для разгляду зваротаў (абз. 4, 5 п.16 арт. 1 Закона N 176-З).

З 23 па 26 лютага 2023 г. пройдзе міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш «Паляванне і рыбалоўства-2023».

З 23 па 26 лютага 2023 г. у Мінску па адрасе: пр. Пераможцаў, 4, Палац спорту пройдзе міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш “Паляванне і рыбалоўства-2023”.
Арганізатарам выступае Нацыянальны выставачны цэнтр “БелЭкспа”. Выстаўка праводзіцца пры падтрымцы і ўдзеле Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, УП “Белдзяржахота” і РДГА “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў”.
У рамках праграмы выставы плануецца правядзенне семінараў, прэзентацый і конкурсаў вытворцаў і пастаўшчыкоў тавараў, чэмпіянату вабільшчыкаў аленя, продаж прадукцыі з мяса дзікіх жывёл.
У перыяд работы выстаўкі будзе праведзена другая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Сучасныя праблемы паляўніцтвазнаўства і захавання біяразнастайнасці”, якая прысвечана дваццаціпяцігоддзю ўтварэння УП “Белдзяржахота”. Падрабязную інфармацыю па ўмовах удзелу ў канферэнцыі можна знайсці на сайце УП “Белдзяржахота”.
У гэтым годзе выстава будзе суправаджацца шырокай праграмай:
Экспанаты выстаўкі прадставяць паляўнічыя і рыбалоўныя тавары, паслугі па арганізацыі актыўнага адпачынку, рыбалоўныя і паляўнічыя туры, турыстычныя і спартыўныя тавары, грыбы, ягады, мёд, а таксама спецыяльную літаратуру.
Удзельнікі змогуць пазнаёміць сваю мэтавую аўдыторыю з уласным брэндам і навінкамі, устанавіць дзелавыя кантакты і ўлавіць рух рынку.
Звяртаем увагу наведвальнікаў: уваход вольны. Час працы:
23 – 25 лютага: 10.00 – 19.00
26 лютага: 10.00 – 18.00

Саўмін вызначыў юрыдычных асоб, якія могуць купляць дровы па-за біржавымі таргамі.

Пастановай Савета Міністраў ад 18 студзеня 2023 года нумар 43 устаноўлены пералік юрыдычных асоб, якім дровы ў нарыхтаваным выглядзе рэалізуюцца па-за біржавымі таргамі. Дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе БЕЛТА.
У пералік увайшлі выканаўчыя камітэты, спажывецкія таварыствы, унітарныя прадпрыемствы, установы адукацыі і аховы здароўя, фермерскія гаспадаркі і іншыя арганізацыі. Усяго ў спісе іх 2625.
Абавязковаму ўключэнню ў пералік падлягалі юрыдычныя асобы, якія фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў і маюць катлы і (або) іншыя энергакрыніцы, якія працуюць на дровах, уваходзяць у сістэму Мінэнерга, адносяцца да палівазабеспячальных арганізацый, а таксама да арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія знаходзяцца у камунальнай уласнасці. Спіс быў сфарміраваны Мінлясгасам на падставе прапаноў, якія прадстаўляюцца рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання, іншымі дзяржарганізацыямі, падпарадкаванымі ўраду, абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.